Перайсці да зместу

Уладзімір Ільіч Курган

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Ільіч Курган
Дата нараджэння 7 студзеня 1953(1953-01-07)[1]
Дата смерці 7 красавіка 2019(2019-04-07)[1] (66 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Ілья Львовіч Курган
Адукацыя
Прафесія акцёр, тэатральны педагог

Уладзімір Ільіч Курган (7 студзеня 1953 — 7 красавіка 2019) — беларускі акцёр і тэатральны педагог. Сын Ільі Львовіча Кургана[2].

Нарадзіўся ў сям’і вядомага дыктара Беларускага радыё і тэлебачання Ільі Львовіча Кургана ў 1953 годзе[2].

У 1974 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно», пасля чаго прыйшоў працаваць у Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага[2].

На сцэне тэатра Уладзімір Курган згуляў нямала запамінальных роляў і быў любім гледачамі. Ён стварыў вобраз Дональбайна ў п’есе «Макбет» Уільяма Шэкспіра, сыграў нямецкага салдата ў «Знаку бяды» Васіля Быкава, Флёр’е ў спектаклі «Вяртанне ў Хатынь» паводле аповесці Алеся Адамовіча[2].

Памёр 7 красавіка 2019 года. Пахаваны побач з маці на Паўночных могілках Мінска[3].

Зноскі